Если у тебя, Странник, чешется между лопатками или растет копчик, то ты пришел по адресу!
Если у тебя, Странник, чешется между лопатками или растет копчик, то ты пришел по адресу!
Зарегистрированные пользователи видят сайт без рекламы. А еще — добавляют комментарии без проверки, пишут в блог и на форуме, могут настраивать интерфейс сайта под себя.
Registered users see this site without ads, can add comments without pre-moderation, can write in the blog and on the forum, and can customize the site’s interface for themselves.
помесь зайца и глухаря, вероятно, обитающая в Швеции
— Чалавек я, сыны мае, а не ваўкалак. Для ворагаў я ваўкалак, а для вас бацька. Але — глядзіце.
Ён высока над галавою ўзняў свае загарэлыя жылістыя рукі. Змяёю віўся між імі ланцуц а на запясцях былі намёртва закаваны цёмныя жалезныя кольцы.
— Глядзіце! — зноў усклікнуў Усяслаў. Сыны як зачараваныя глядзелі на бацькавы рукі, на бацькаў твар.
Вочы ў князя пацямнелі, а потым заіскрыліся. Твар напружыўся, завастрыўся. Жылы цвёрда набухлі на шыі. Шыя зрабілася падобнаю на вузлаваты корань абпаленага вогнішчам дрэва.
— Глядзіце! — закрычаў, сашчаміў зубы Усяслаў. Пот, быццам боб, заззяў на скронях і на лобе. Страшнае нечалавечае напружанне, здаецца, распірала, раздзімала ўсяго князя. Потым сутарга пабегла па твары, па плячах, па кісцях рук, па ўсім целе. Гэта быў ураганны ўсплеск той незвычайнай невераемнай сілы, якая ад самага нараджэння гарэла ў ягоных жылах і касцях і якой ён даваў волю вельмі рэдка, толькі тады, калі дыхала ў скронь смяротаая небяспека.
— Глядзіце! — амаль прастагнаў Усяслаў. Сіла, што клекатала, бурліла ў ім, дасягнула сваёй найвышэйшай кропкі і раптам знікла, вылецела з цела, бы яе й зусім не было. Князь раптоўна абвяў, абмяк, змізарнеў. На нейкі міг падалося сынам, зрабіўся ён тонкай лазінаю, што гаецца пад ветрам у восеньскім полі. 3 грукатам упалі на глінабітную падлогу поруба ланцугі, рукі былі вольныя.
Л. Дайнека "След ваўкалака" http://www.daineka.by/be/tvory/proza/tropoj_charodeya/