Не пеняй на Одмина, Странник! На него еще с малолетства нечисть глаз положила...
Не пеняй на Одмина, Странник! На него еще с малолетства нечисть глаз положила...
Гэта дзівосны скарб. Няма ў ім золата-срэбра, адны праўдзівыя алмазы. Іх назбіралі ў ХІХ і ХХ стагоддзях сярод беларускіх сялян фалькларысты Еўдакім Раманаў, Міхал Федароўскі, Павел Шэйн, Павел Дземідовіч, Адам Ганоры Кіркор, Павел Шпілеўскі, Аляксандр Сержпутоўскі, Сяргей Сахараў, Вацлаў Ластоўскі, Майсей Грынблат, Мікола Гайдук, Уладзімір Васілевіч і Лія Салавей.
Я паспрабаваў адшліфаваць гэтыя народныя алмазы ў брыльянты, якія склалі зборнікі легенд і паданняў «Заклятыя скарбы» (1992) і «Вужовы кароль» (1996). Аднак з цягам часу мае брыльянты непрыкметна ператварыліся ў ледзяшы, зашморгалі насамі і наплакалі літаратурную лужыну.
Ад роспачы я ледзь не расплыўся слязамі, як гэта зрабілі князь Рыдан і яго сыны Дняпро і Сож, але ў апошні момант перадумаў. Паехаў на Магілёўшчыну, у Слаўгарадскі раён, да Сіняга калодзежа, каб прамыць вочы. Спыніўся на зялёным беражку і ўбачыў на дне карагод зорак-весялінак. Не разгубіўся я — зачарпнуў крынічнай вады, а заадно паўнюткае вядро зорак. Сам удосталь напіўся і вам прынёс. Калі ласка, частуйцеся на здароўе! Сёння, заўтра — заўсёды. І не забывайцеся:
«НЯМА СМАЧНЕЙШАЙ ВАДЗІЦЫ, ЧЫМ З РОДНАЙ КРЫНІЦЫ!»
Comments
Отправить комментарий