Первый закон зомби-апокалипсиса: будь человеком, Странник, и к тебе потянутся!
Первый закон зомби-апокалипсиса: будь человеком, Странник, и к тебе потянутся!
Дзед мой пакойный расказваў, што раз ішоў ён позна вечарам дадому. А тут недалёка раньша балота была. Дак ён ідзе міма таго балота, тут як выскачыць перад ім няведама хто да давай крычаць, плясаць круга яго. Павялі ў балота, кажа, пасадзілі пасярэдзіне на пень (а дзе ж той пень у балоце, мабыць, на купіну) да і давай усе плясаць, песні пець. Ён кажа: "Хлопцы, пусціце мяне дамой!" А яны скачуць, усе скачуць да кажуць: "Пасядзі, пасядзі з намі яшчэ." Толькі после дванаццаці часоў прыходзіць дзед дадому, па пояс мокры, запыханы, да і расказвае ўсё гэтае.
Яшчэ раз брат мой старшы расказваў. Так, сядзім мы раз вечарам у хаце, хто што робім, тут забягае ён, спужаны весь, дзверы не пазакрываў, забягае ў пярэднюю хату, сеў трохі, аддыхаўся да і расказвае. "Іду, — кажа, — нікога не чапаю, патом чую: нешта за ногі хапае, абярнуўся, а там вот такі клубок каціцца за мной. Я як пабягу." ― "Вот штось жа ж было?" — Хто яго ведае?
Запісала Т.Жураўская ў 2004 годзе ў г.Хойнікі ад Лашкевіч Надзеі Адамаўны, 1925 г.н. (1185: с.529)
Comments
Отправить комментарий