Легенды

Белы кот з Дубкоў

"Ведаеце, дзе гэты дуб пад дваром каласісты, што цяпер сцялі? То, бала, пагонім жывіну на дворна*, то ўсюдачкі можна пасвіць, а пад дуб падагнаць не можна, бо зараз выскачыць некі белы кот, пачне енчаць, зубы выскаліць — адганяе жывіну i што ты яму ўрадзіш, калі гэта чорт заміж ката."

Запісана ў вёсцы Дубкі Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні ад Шыцко.

RSS-материал