Странник — самый загадочный персонаж средневековых бестиариев. Даже устных свидетельств не сохранилось.
Странник — самый загадочный персонаж средневековых бестиариев. Даже устных свидетельств не сохранилось.
Жыў купец багаты, і была ў яго жана і сын 14 лет. Сын яе не таргаваў, а толькі па гораду гуляў. Маць яму гаворыць:
— Поўна табе, сын, гуляць, пара табе таргаваць!
— Мамінька, хто ж таргуе без дзенег?
Яна дала яму сто рублёу. Пайшоў ён па гораду і не найшоў тавара па сабе. Выйшаў за горад — відзіць, што вядуць старога сабаку і б'юць яго палкамі.
— За што вы яго б'яце?
— А ён састарыўся, не брэшыць, дык мы яго вядзём давіць. — Рабяты, уступіце вы яго мне!
— А што дасі?
— Сто рублёў.
— Ну, бяры!
Прывёу ён сабаку дамоў, памясціў яго ў анбары, паслаў яму пасцелю, стаў яго карміць мясам і паіць малаком. Маць яму гаворыць:
— Што ты, сын, балуешся? Адчаго ты не таргуеш?
— Мамінька! Хто без дзенег таргуе?
Маці яму дала яшчэ сто рублёу. Ён пайшоў па гораду і не найшоў тавару па сабе. Выйшаў за горад, відзіць, што вядуць старога ката і б'юць яго палкамі.
— Рабяты, за што вы яго б'яце?
— А ён састарыўся, мышэй не ловіць, збродуе, дык мы яго давіць вядзём.
— Рабяты, прадайце вы яго мне!
— Што дасі?
— Сто рублёў!
— Ну, давай!
Узяў ён гэтага ката, памясціў яго у анбары на паліцы, корміць яго мясам і поіць малаком. Маць яму гаворыць:
— Сынок, што ж ты не таргуеш?
— Мамінька, хто ж таргуець без дзенег?
Дала яна яму яшчэ сто рублёў. Пайшоў ен па гораду і не найшоў тавару па сабе. Выйшаў ён за горад і відзіць, што возле рэчкі сабраўся народ і што-та б'юць. Ен падышоў і гаворыць:
— Рабяты. што вы дзелаеце?
— А пасматры: мы б'ём змяю!
Ен гаворыць:
— Братцы, уступіце мне яе!
— А што дасі?
— Сто рублёў!
Узяў ён гэту змяю, прынёс дамой, наслаў у карзінку пуху, палажыў яе і стаў карміць. Маць яму гаворыць:
— Сынок, што ты не таргуеш?
— Ах, мамінька, хто таргуець без дзенег?
— Сынок, я табе ўжо аддала трыста рублёў, пакажы мне свае тавары!
Прывёў ён яе і гаворыць:
— Мамінька, вот сабака — сто рублёў.
— Ну, гэта харашо!
— А вот кот — тожа сто рублёў.
— Ну і гэта харашо.
— А вот змяя — сто рублёў.
— Ах, ты, сабачы сын, гэта ж змяя — першы зладзей, нясі яе, дзе ўзяў, а то і на двор не бывай!
Узяў ён гэту змяю, увязаў у платочак, прынёс к тому месту, дзе ўзяў, ударыў яе вобзем. Змяя скінулася царэўнаю і гаворыць:
— Благадару, Іван Іванавіч, што ты мяне адкупіў ад зладзеяў, садзісь на мяне, паедзем у мае царства, у госці к майму атцу!
Сеў ён на яе і паехаў за 12 марэй. А там стаіць дом увесь пад золата. Вот палажыла яна яго ў траву-бур'ян і гаворыць:
— Ну, мілы, ляжы тута, када будзець ацец мне рад, то за табой прышлю залатой бярлін; а када не будзець рад, то я цябе апяць аднясу у сваё царства.
Прыйшла яна к свайму атцу:
— Здрастуй, мой бацюшка!
Вот ён як сядзеў на стуле, так і стаў яе абнімаць:
— Здрастуй, мая доч, я думаў, што цябе ужо на свеце нету!
— Да, мой бацюшка, мяне бы не было на свеце, да мяне ізбавіў Іван Іванавіч, купечаскі сын!
— Ах, дочка мая любезная, зачэм ты мне яго не даставіла, я бы яго наградзіў!
— Бацюшка, ён тут, возле мора, у бур'ян-траве.
Січас тут залажылі ў залатой бярлін шасцёрку лашадзей прама пад яго. Прывязлі яго к царскаму дварцу і павялі яго прама к цару. Цар яго стаў угашчаць. Іван Іванавіч у яго тры дні гасцяваў. Царэўна яму гаворыць:
— Будзець табе ацец дарыць злата, серабра, палавану царства, ты ў яго нічога не бяры, а толькі прасі з правай рукі калечка.
Цар яго прызваў і гаворыць:
— Прасі ў мяне, чаго хочацца: нічога не пажалею!
— Ах, цар, усе мне наравіцца, а лепш усяго мне наравіцца ваша калечка на правай руцэ!
— Нашто табе, мілы, калечка, што толькі яно красіва?
— Ну, дык мне ваша нічога не нада, толькі дастаўце мяне у мой дом!
— Ну, када так, то на: дару табе калечка!
Аддаў цар яму калечка. Запрэглі залатую карэту і даставілі яго ў траву-бур'ян. Царэўна пасадзіла яго на спіну і даставіла яго ў тое места, дзе ён яе знайшоў. Паставіла яго і гаворыць:
— Када табе што ўздумаецца, то толькі перакінь калечка з рукі на руку, то табе ўсё будзе.
Прыйшоў дамоў, гаворыць:
— Ну, мамінька, я ў чужых землях наўчыўся таргаваць, цяпер благаславіце мяне жаніцца!
— А, мой сынок, я цябе благаслаўляю, выбірай сабе па нораву.
— Мамінька, я царэўну бяру!
— Ах, сын мой, разве гэта можна: мы людзі бедныя, а за царэўну сватацца?
— Ну, ідзі, ідзі, матушка!
Прыходзіць яна к дварцу і гаворыць на часавых:
— Здрастуйце, рабяты!
— Здрастуй, матушка! Куды ідзеш?
— А я іду к цару ў сваты.
— Ну, ступай!
— Здрастуйце, ваша царскае вялічаства!
— Здрастуй, бабушка, што скажаш?
— Прыйшла ў сваты к вашай дочцы за свайго сына Івана Іванавіча, ён мальчык харошы, учыўся таргаваць у чужых гарадах.
— Ну, харашо, толькі пускай твой сын выстраіць мрамарны дварэц. лучшы майго: выстраіць — будзець зяць, не выстраіць — галаву зрублю.
Прыйшла яна к свайму сыну і гаворыць:
— Ах, сын мой! Укароціш ты мой век: цар прыказаў пастроіць дварэц, лучшы яго, а то галаву зрубіць!
— Ну, матушка, лажысь спаць: вутра вечара мудраней!
Старушка легла спаць, а ён у самую поўнач выйшаў на параднае крыльцо, перакінуў калечка з рукі на руку — яўляюцца 12 малайцоў:
— Што угодна?
— А во што: каб к вутру быў гатоў мрамарны дварэц, пачышчы царскага!
Не ўспеў ён сказаць, а ўжо дварэц гатоў. Назаўтра гаворыць:
— Ну, матушка, ступай у сваты!..
Прыходзіць яна к цару:
— Ваша вялічаства, у сваты прыйшла!
— Ну, харашо, калі твой сын хітры і мудры, пускай выстраіць мост: масніца залатая, масніца сярэбраная, тады аддам за яго доч.
Прыходзіць яна дамоў і расказала свайму сыну, што прыказаў цар.
— Ну, матушка, лажысь: вутра вечара мудраней!
Вот яго маці легла, выйшаў ён на параднае крыльцо, перакінуў калечка з рукі на руку — выскакваюць 12 малайцоў:
— Што угодна?
— А во што: штобы быў гатовы да заўтрашняга вутра сярэбраны мост ад майго двара да царавага.
Не ўспеў ён сказаць, а мост ужо гатоў. Устаў цар, паглядзіць: мост гатоў, блішчыць, ажно адкоскі па небясам. Па вутру старушка ідзець апяць у сваты:
— Ваша царскае вялічаства, прыйшла апяць у сваты!
— Ну, харашо, бабушка, будзець ён мне зяць; а калі да заўтрашняга вутра не паставіць абапал маста сярэбраныя ветачкі і не нагоніць пціц райскіх, каторыя бы пелі песні херувімскія, то галаву зрублю.
Прыходзіць дамой і гаворыць сыну:
— Ну, сынок, цар прыказаў абапал маста паставіць сярэбраныя ветачкі, і штобы на гэтых ветачках сядзелі пціцы райскія і пелі песні херувімскія, а то голаву зрубіць.
— Ну, матушка, лажысь спаць: вутра вечара мудраней!
Старушка легла спаць, а ён выйшаў на парадная крыльцо, з рукі на руку калечка перакінуў — выскакваюць 12 малайцоў:
— Што ўгодна?
— А во што: штобы к заўтрашняму вутру абапал маста было панастаўлена разных ветак, залатых і сярэбраных, штобы на гэтых ветках сядзелі пціцы райскія і пелі песні херувімскія і штобы абапал маста былі панастаўлены разный віны.
Ен гаворыць, а дзела дзелаецца. Прачнуўся цар назаўтрага, відзіць: усё, што гаварыў, здзелана. Старушка на другі дзень ідзець у сваты, а ёй сын прыказаў:
— Када не аддасць, то скажы яму, што вазьму няволяю.
Прыйшла яна і гаворыць:
— Ваша царскае вялічаства, када не аддадзіце цяпер, то няволяю возьмем!
— Ну, старуха, слухай: я аддам сваю дачку, када твой сын здзелаець к заўтрашняму вутру васкавую царкву, званы залатыя, папы-патрыярхі маладыя, штобы ля царквы сядзела яблына, када бы мы ішлі ў царкву, яна б цвіла, а када будзем іціць з царквы, штобы былі яблыкі спелыя; здзелаець — аддам дачку за твайго сына, не здзелаець — галаву яму атрублю.
Старуха прыйшла к свайму сыну і гаворыць:
— Ну, сынок, заўтра табе галаву атрубяць: прыказаў цар, дык і ты не адзелаеш таго!
— Ну, матушка, не пячалься; вутра вечара мудраней, а цяпер лажыся спаць.
Старуха легла і заснула; Іван Іванавіч выйшаў на параднае крыльцо, перакінуў з рукі на руку калечка — выскакваюць 12 малайцоў:
— Чаго ізволіце?
— Штобы к заўтрашняму вутру была гатова васкавая царква, залатыя званы, папы-патрыярхі маладыя, штобы ля царквы расла яблынька — як будзем у царкву ісці, штобы цвіла, а як будзем выхадзіць з царквы, штобы яблыкі паспелі, штобы мне была адзежа, якой і ў цара нету.
Ен гаворыць, а дзела дзелаецца, к вутру ўсё гатова. Прасыпаецца назаўтра цар, чуець — дзе-та званы звоняць; ён гаворыць на слугу:
— І дзе гэта звоняць?
— А гэта звоняць у новай царкве!
Гасудар выйшаў паглядзець і відзіць, што праўда. У восем часоў пад'ехала залатая карэта, пасадзілі царэўну і цара і павезлі у царкву. Ідуць у царкву — яблыня цвіцець, выходзяць з царквы — ужо яблыкі паспелі. Пазвалі на свадзьбу Лукапёра Цымбалдавіча; ён прыехаў з-за дванаццаці марэй у тры дні. Гулялі яны 15 дней; потым ужо аддаюць нявесту ў жаніхоў двор. Прывёз Іван Іванавіч царэўну ў свой дварэц, і прагулялі ў яго доме тры дні. Сталі яны сабірацца спаць, яна тайком свайму ад'ютанту дала распіску і прыказала, штобы Лукапёр быў гатоў:
— Мы адсюдава ўедзем!..
Ляглі яны спачываць; царэўна абласкала Івана Іванавіча і давай у яго распрашваць, як ён пастроіў дом. Ен і гаворыць:
— Гэта усе мне калечка памагаець!
Вот, када ён заснуў, яна скінула ў яго з рукі калечка, выбегла з дому, прыбегла к Лукапёру і ўехала з ім у яго царства. Назаўтра гасудар прысылаець маладых зваць на чай. Прыбягаець ардынарац:
— Іван Іванавіч, гасудар просіць вас на чай з жаной і з мацер'ю.
Іван Іванавіч стаў яе іскаць па палатам, клікаць яе, а яе і след ужо прастыў. Тада яго ўзялі пад каравул; гасудар сказаў:
— Гэта, верна, ты пагубіў маю дачку, што яе нету!
Павялі яго на плошчадзь, пасадзілі на стул і залажылі кругом стула кірпічом, аставілі толькі вакошачка, штобы падаваць яму пішчу. Ён там сядзеў, можа, месяц, а можа, нядзель дзесяць; дамы яго гасудар узяў у сваю казну, а маць яго памясцілі ў багадзельню. Кату з сэбакам нечага стала есць; кот гаворыць на сабаку:
— Уздумай, сабака, што за нас заплаціў Іван Іванавіч, а мы для яго нічога не здзелалі!
— Ну, што ж ба нам здзелаць?
— Як што? Я знаю, дзе царэўна!
— А дзе?
— У Лукапёра. Сабака, пойдзем на прыстань!
— Пойдзем!
Прыйшлі яны на прыстань і ляглі пад ракітавым кустом. Кот гаворыць на сабаку:
— Вот, сабака, ты на сілу крапчэй мяне, а я на глаз крапчэй цябе: я адсюда віжу Лукапёрава царства.
— Ну, када відзіш, то паплывём туда.
Паплылі яны ў Лукапёраў дом. Пераплылі мора ў паўтара месяца. Прыехалі яны ў Лукапёрава царства і тры дні аддыхалі ў траве-бур'яне. Кот гаворыць:
— А што ты, сабака, знаеш?
— А што?
— У гэтым царстве кошак нету, а мышы паелі ўсё дабро. Потым ен гаворыць:
— Ну, сабака, ты не хадэі на царскі двор, а то цябе сабакі разарвуць, а я пайду туды.
Вот кот пайшоў прама у харомы. Увідала ката Мар'я Пракрасная:
— Ах, Лукапёр! Вот кошка таго брадзягі: яна яго бросіла і прыйшла ка мне.
— Ну, бяры яе скарэй у харомы!
Узяла яе Мар'я Пракрасная на рукі, стала яе гладзіць, а яна стала маркатаць; тут яе січас сталі карміць. Кот набраў гавядзіны, белых хлебаў і аднёс сабаку:
— Ну, сабака, ляжы, пакуль я спраўлюся!
Прыбегла кошка ў палаты і відзіць: Лукапёр з царэўнаю абедаюць, а з імі мышы, крысы: нету кошак. Кот як стаў мятаць гэтых мышэй, у пяць часоў намятаў пяць вазоў. Усадзілі яго ў анбар на ноч, дык ён к вутру вазоў дваццаць намятаў. Тут гэтаму кату такая чэсць: пасадзілі за стол, гавядзіны яму, а ён з'еў не многа, а то ўсё сабаку адносіць. Выкарміў ён сабаку харашо: стала яна дужа здарова. Адзін раз кот сядзіць на парозе і відзіць: едзець цар мышэй, лапы і вушы залатыя. Кот схваціў яго за лапы і стаў давіць гэтага цара мышэй.
— Ах, кот, памілуй: я услужу табе чым угодна!
— Еслі вы мае кальцо не дастанеце, то я вас усіх перадаўлю!
— Адпусці мяне: я табе гэта здзелаю!
Кот яму паверыў і адпусціў. Мышыны цар заставіў усіх мышэй іскаць кальцо, но яго не найшлі. Кот гаворыць:
— Еслі вы майго кальца не сышчаце, то я ваш увесь род перавяду!
Адна касая мыш гаворыць:
— Два глаза — рагаза, а ў мяне адзін, ды зорак: не нада мне і сорак!
Гэта касая мыш пабегла ў спальню Мар'і Пракраснай і села ля свечкі. Царэўна памалілася богу, а кальцо палажыла к сабе ў рот. Касая мыш прыбегла к мышынаму цару і гаворыць:
— Я відзела верна: яна яго палажыла ў рот.
Сабраліся усе мышы, сталі думаць, как бы гэта кальцо вынуць. Была крыса-чыпурыжка (у яе быў двайны хвост); яна гаворыць:
— Ніхто у роце не дастане кальца, а я дастану! Памачу ў нужніку свой хвост, як царэўна ляжаць, то я правалаку свой хвост ей па губах, яна ад гэтага зварцаіць, а тут і выплюнець кальцо — мышы яго і падхвацяць.
Вот мышыны цар прыказаў у спальні мышам стаць на старожу: як выплюнець царэўна кальцо, то яго і несць к цару. Вот гэта крыса намачыла у нужніку хвост, як царэўна легла, яна і правалакла ёй свой хвост па губам. Яна (царэўна) ускачыла і стала варцаць, і выплюнула гэта кальцо, мышы яго падхвацілі і прыняслі к цару. Цар гаворыць:
— Ну, гэта харашо і для мяне і для вас: цяпер кот не будзець нас трывожыць!
Прынёс цар мышэй да свету кату кальцо:
— Ну, кот, вот табе кальцо: цірануў ты нас давольна!..
— Ну, я бы вас больш цірануў: ухажу я дамоў.
Прыйшоў да сабакі:
— Ну, сабака, адпраўляемся дамоў.
Сабака гаворыць:
— Ну, дай мне кальцо!
А кот гаворыць:
— Ну, гэта ўжо не дам! Ты стар, станеш кашляць — уроніш, а ў мяне зубы часты — буду дзяржаць крэпка!
Сабака не стаў спорыць з катом. Вот яны паплылі. Плылі яны паўтара месяца, не емшы, не пімшы. Плывуць, адзін на другога глядзяць; відзіць сабака, што кот ужо тонець. У ката ўжо глазы пасалавелі, падняў ён галаву высока, а да берагу яшчэ 50 вёрст. Хацеў кот сказаць:
— Вазьмі ў мяне кальцо.
Разінуў рот, кальцо бултых! у ваду. Вот яны гавораць:
— Госпадзі, прынясі нас хоць жывых да краю.
Паднялася вална і прынясла іх на прыстань. Аддыхалі яны ў траве-бур'яне тры дні. Ляжалі яны тры дні і тры ночы — не размыкалі свае вочы: усё спалі. На чацвёрты дзень яны гавораць:
— Поёдзем мы к сваёй беднай хазяюшке: ці не накорміць яна нас?
Прыйшлі яны к сваей хазяйцы на Фаміной нядзелі ў сераду. Хазяйкіна багадзельня была недалёка ад пагоста; ува ўторнік падавалі ёй міласціну: хто пірага, хто кураціны, хто драчоны. Увідала яна ката і сабаку, гаворыць:
— Ах вы, мае забіражыцелі, вы, верна, хаціце есць.
Яна, што ў яе было, то і аддала ім. Наеліся яны і рассмяяліся:
— Ах, абед харошы!
— Ну, сабака, пойдзем на прыстань!
Прыйшлі яны к мору і леглі на берагу пад ракітавым кустом. Вячэрняю зарою асвяціла бераг, выходзіць з мора рак Хабёр, залатыя клюшні і залатыя глазы.
— Што, сабака, відзіш ты гэту аказію?
— Віжу!
— Што мы будзем дзелаць?
— А ідзі яго і валакі на гару!
Вот сабака схваціў яго за клюшні, а кот за вусы і павалаклі яго на гару.
— Ах, памілуйце, за што вы мяне валачэце?
— А во за што: мы пацяралі у таком-та і таком месце ў моры кальцо, када ты нам яго не дастанеш, то мы цябе задавім!
— Пусціце вы мяне на волю: я вам яго дастану!
— Ну, гэта ўжо не: мора вяліка — уцячэш!
Вот ён крыкнуў багатырскім голасам, сабраліся ўсе ракі:
— Чаго ізволіце, цар?
— У таком-та і таком месце гэтыя гаспада пацяралі залатое кальцо: найдзіце яго!
Ракі пайшлі, як цёмная туча, іскаць кальцо; узбутуражылі ўсё мора, а кальца не найшлі: пускалі напярод клюшні. Вот адзін рак быў бяз клюшон: найшоў кальцо, найшоў і падаў цару, а цар аддаў кату; яны гэтага цара-рака выпусцілі і пайшлі дамоў. Думаюць яны, як бы Івану Іванавічу кальцо даставіць. Кот гаворыць:
— Па чацвяргам адпіраюць цямніцу, і туды ходзяць купцы падаваць яму міластыню, я пайду і праскальзну к яму і перадам кальцо.
У чацвер пайшоў кот у цямніцу. Атварылі дзверы, купцы пайшлі туда з падаяніем, а кот у дзверы праскальзнуў і залез пад печку. Яго паролі адтудава, но не выпаралі. Када выйшлі ўсе купцы з цямніцы, кот вылез з-пад печкі і ўзлез на калені к Івану Іванавічу. Стаў ён яго гладзіць, кот палажыў кальцо на руку Івану Іванавічу. Іван Іванавіч з рукі на руку калечка перакінуў — выскакваюць 12 малайцоў:
— Што угодна?
— А во што: штобы раскідаді увесь астрог!
Вот яны як сталі раскідваць, дык і народу многа пабілі. Іван Іванавіч выйшаў з цямніцы і пайшоў к свайму мрамарнаму дварцу, а у гэтым дварцы жыў цараў пляменнік. Прыйшоў і гаворыць:
— Ваша благародзія, дазвольце мне у маём дварцы пераначаваць?
— Можна.
Вот Іван Іванавіч у самую поўнач выходзіць на параднае крыльцо, з рукі на руку калечка перакінуў — выскакваюць 12 малайцоў:
— Чаго ізволіце?
— А во чаго: штобы Лукапёраў дом быў к вутру перанесен сюда з жаною маёю Мар'яй Пракраснай і з Лукапёрам!
Назаўтрага паглядзіць: дом ужо тут. Узяў Іван Іванавіч сваю залатую шаблю, увайшоў у дом, а Лукапёр спіць; ён яго пракалоў шпагаю, а Мар'я Пракрасная упала на калені перад ім:
— Прасці, мілы! Ва ўсём вінават ацец: ён мяне заставіў абмануць цябе!
Ён ёй прасціў, а цара выгнаў з дому ў чыстыя паля, маць сваю ўзяў з багадзельні, ката і сабаку бярог, пака ў гроб лёг, а з жаною жыў харашо (1049: Т.1, с.607-615, №33; 1436: с.372-381, №158).
Поднор — в беларуском фольклоре царь всех мышей
Хабёр — по белорусскому фольклору царь всех раков, выделявшийся среди своих подчиненных большими размерами, а также золотыми клешнями и глазами
Текст передается согласно говору рассказчика на "трасянке" (смеси русского и белорусского языков).
Запісаў У.Дабравольскі ў канцы XIX стагодзя ў вёсцы Бердзібіякі Ельнінскага павета Смаленскай губерніі ад выдатнага казачніка Васіля Міхайлава.
Записал В.Добровольский в конце XIX века в селе Бердибяки Ельнинского уезда Смоленской губернии от отличного сказочника Василия Михайлова.
Сюжетный тип по классификации Андреева-Аарне: №560.
Белорусские варианты: Добровольский: Т.I, с.444-454, №9; Federowski: T.II, s.75-78, №58, 59; Шейн: Т.II, с.15-18, №9; Романов: Т.III, с.345-350, №85; Т.VI, с.404-412, №44 (кантамінацыя а сюжэтам «Жонка-змяя эноў становіцца змяёй», які не ўлічаны у паказальніках); Чубинский: Т.II, с.59-63, №13; Klich: s.129-131, №2; Gliński: T.I, №16; Господарев: с.272-277, №13.
Руские варианты (46): Пропп: с.475; Никифоров: №82.
Украинские варианты (12): Никлович: №3,4; Чубинский: Т.II, с.52-58, №12; Етнографічний збірник: Т.1, №35, 52; Т.14, №16; Т.29, №26; Т.37-38, №169, 192; Kolbert (1888): №74; Barącz: s.235-239.
Польские варианты (12): Krzyżanowski: T.1, s.182-183.
Comments
Отправить комментарий