Не замечаешь ничего странного, Странник? Нет? Странно...

Водяной бык — некое существо, известное по записям с Ушачского Поозерья, которое, как говорят, живет в воде, имеет хвост лопаткой и ревет низким голосом на восходе и закате солнца. Вероятно, вера в него сформировалась благодаря крикам Болотной выпи, но местные жители утверждаюсь, что это не птица, а именно зверь, который при этом может даже человека в воду затащить.
Вадзяны, вадзяных мы цяпер відзім. Яны на рост во такія. А цяпер іх завуць — бык вадзяны. Ён: у-у-у-у-у. Гэта ня птушка, а так, звярок, у вадзе жывець і плаваець. А хвост, як лапатачка. Я вудзіла рыбу і хацела яго раз на кручок зачапіць. Алі пабаялася, што ён мяне сцягнець. Бальшы і каля мяне ходзіць. Вось казалі, што ён вадзяны.
Запісала Таццяна Валодзіна ў 2007 годзе ў вёсцы Кугоні Ушацкага раёна ад Нядбальскай Марыі Міхайлаўны, 1931 г.н. (1178: с.87, №230)
Возера у нас спачатку мелкае, а потым рэзка абрыў і глыбокае-глыбокае. Рыбы раней шмат было. Тонамі вылавлівалі, не тое што зараз. Пра возера я ведаю мала што. Ведаю толькі тое, што у нас у возеры вадзяны бык жыве. Не памятаю хто мне гэта расказваў. Гэты вадзяны бык раніцай, як толькі прачынаецца, і вечарам, як спаць ідзець, іздае такіе звукі: “у-у-ух”. Ён лічыцца, як бы хазяінам гэтага возера. Але я ў гэта не веру. Можа хто прыдумаў, не ведаю. Напэўна яго хтосьці і бачыў, раз расказвалі гэта, а можа і прыдумалі. Я сама не бачыла, і маці мая не бачыла, таму сказаць точна не магу. Яшчэ у нас у возеры шмат вялікіх камянёў і трэба быць асцярожным, каб не параніцца.
Запісала Я.Волкава ў 2009 годзе ў горадзе Наваполацку ад Волкавай Лідзіі Іванаўны, 1937 г.н., нарадзілася ў вёсцы Двор Павулле Ушацкага раёна (1178: с.87, №231)
Также существо под названием «болотный бык» упоминается в романе Виктора Казько «Неруш», где речь идет о вымышленных деревне Княжбор и озере Княжем, помещенных автором на территорию белорусского Полесья, то есть не на севере Беларуси, а напротив — на юге.
A Water Bull [Wadziany byk] is a kind of creature known by records from the Ushachy district. People say it lives in water, has a shovel-shaped tail and roars in a deep voice at sunrise and sunset. The belief in this being likely emerged due to the calls of the Great Bittern, but locals insist that it's not a bird, but rather a beast that can even drag a person into the water (1178: p.87, #230-231).
Вадзяны бык — нейкая істота, вядомая па запісах з Ушацкага Паазёр'я. Кажуць, жыве у вадзе, мае хвост лапаткаю ды раве нізкім голасам на ўзыходзе і закаце сонца. Верагодна, вера ў яго зфармавалась дзякуючы крыкам балотнай выпі (бугая), алеж мясцовыя жыхары сцвярджаюсь, што гэта не птушка, а менавіта звер, які пры гэтым можа нават чалавека у ваду зацягнуць.
Вадзяны, вадзяных мы цяпер відзім. Яны на рост во такія. А цяпер іх завуць — бык вадзяны. Ён: у-у-у-у-у. Гэта ня птушка, а так, звярок, у вадзе жывець і плаваець. А хвост, як лапатачка. Я вудзіла рыбу і хацела яго раз на кручок зачапіць. Алі пабаялася, што ён мяне сцягнець. Бальшы і каля мяне ходзіць. Вось казалі, што ён вадзяны.
Запісала Таццяна Валодзіна ў 2007 годзе ў вёсцы Кугоні Ушацкага раёна ад Нядбальскай Марыі Міхайлаўны, 1931 г.н. (1178: с.87, №230)
Возера у нас спачатку мелкае, а потым рэзка абрыў і глыбокае-глыбокае. Рыбы раней шмат было. Тонамі вылавлівалі, не тое што зараз. Пра возера я ведаю мала што. Ведаю толькі тое, што у нас у возеры вадзяны бык жыве. Не памятаю хто мне гэта расказваў. Гэты вадзяны бык раніцай, як толькі прачынаецца, і вечарам, як спаць ідзець, іздае такіе звукі: “у-у-ух”. Ён лічыцца, як бы хазяінам гэтага возера. Але я ў гэта не веру. Можа хто прыдумаў, не ведаю. Напэўна яго хтосьці і бачыў, раз расказвалі гэта, а можа і прыдумалі. Я сама не бачыла, і маці мая не бачыла, таму сказаць точна не магу. Яшчэ у нас у возеры шмат вялікіх камянёў і трэба быць асцярожным, каб не параніцца.
Запісала Я.Волкава ў 2009 годзе ў горадзе Наваполацку ад Волкавай Лідзіі Іванаўны, 1937 г.н., нарадзілася ў вёсцы Двор Павулле Ушацкага раёна (1178: с.87, №231)
Акрамя гэтага, істота пад назвай «балотны бык» згадваецца ў рамане Віктара Казько «Неруш», дзе гаворка ідзе аб выдуманых вёсцы Княжбор і возеры Княжам, змешчаных аўтарам на тэрыторыю беларускага Палесся — не на поўначы Беларусі, а наадварот на поўдні.
Comments
Отправить комментарий