Не пеняй на Одмина, Странник! На него еще с малолетства нечисть глаз положила...
Не пеняй на Одмина, Странник! На него еще с малолетства нечисть глаз положила...
Белорусские земли издревле были густо покрыты дремучими лесами и многочисленными болотами, богатыми не только ягодами, грибами или дичью, но также и болотной железной рудой. Как только люди научились добывать из болотной руды железо, и из него можно было изготовить более надежные орудия труда, домашнюю утварь, оружие, оно заслужено обрело уважение человека. Тогда и пополнился пантеон языческих духов еще одним героем — мифическим великаном-волотом, хранителем белорусских болот и заболоченных лесов — Железным Человеком. Он представлялся железным великаном и наделялся свойствами этого металла: твердостью, жесткостью, холодностью, что порождало безжалостность и враждебность. Он даже стал своеобразным оберегом в роли пугала-хапуна, особенно на Полесье, где было множество непроходимых лесных чащ и топких болот с чёрными пропастями трясин, смертельно опасных, особенно для детей и домашних животных (403: с.122-125).
У нас болота, то казалі: не йдзі у лес, бо там у болоті такі зелёзны чоловек ходзіть да ухопіть цебё.
Запісана ў вёсцы Перароўскі Млынок Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці (403; *)
У нас болото, так говорили: не иди в лес, а то в болоте такой железный человек ходит и схватит тебя.
Записано в деревне Переровский Млынок Житковичского района Гомельской области Беларуси (403; *)
Некоторые исследователи отмечают, что железный мотив в мифологии белорусов и других славянских народов нередко выполняют функцию отпугивания. Так, у белорусов-полешуков это Железная Баба, живущая под мостом или железнячка — старуха, которой пугали детей, чтоб те не ходили одни в поле или огород, а также русалки-цыцохи, которые имеют железные груди, и множество прочих. В сказке «Таратурка» Баба Яга Железная Нога помогает герою-богатырю одолеть мать-змею и ее сыновей — многоголовых змеев, их жён и дочерей — ведьм. В сказке же «Цар Васіль» царю-богатырю сообщает Василь-поляк: «Заўтрашні дзень на нас нячыстая — Баба Юга Зялезная Нага на ступе едзець і зялезным таўкачом паганяець — пашлець войска!» Также железный человек может быть сопоставлен с образами великанов-волотов, которые являются, полностью закованными в железные латы. В волшебных сказках («Дух у блакітным святле») Железный Человек исполняет волю юноши, владеющего волшебными предметами, дающими власть над Железным Человеком. Образ Железного Человека прослеживается в сказках других соседних народов и свидетельствует о том, что на славянских землях на смену бронзовому пришел железный век (291: с.167; 403: с.122-125; 33: с.63-64 по 1035: с.193, паводле Г.А.Цыхуна).
Отмеченный в центральном Полесье мифологический персонаж "Железный человек, который живет в болоте" находит неожиданное соответствие в широко известном на Балканах сказочном образе, болгарский Железен човек, сербохорватский Гвозден човек. Оставляя в стороне рассмотрение возможных неславянских параллелей, а также связь указанного персонажа с другими (белорусская Жалезная баба, сербский Гвоздензуб и другие), следует отметить поразительное совпадение характерологических черт мифологического образа, что, по словам К.Мошинского, в первую очередь должно учитываться при идентификации (1285). Кроме атрибутивного сочетания, содержащего два элемента (железо+человек), наблюдается совпадение также третьего, адвербиального элемента ("болото"), сродни пассажу из сказки, записанной в р-не Сливена: "Утива тоі нъ г'ол'ъ, извиква, и излиза идин жилез'ън чувек" (Панайотов, 1901). Субститутом этого элемента в Полесье может выступать "лес", как нейтрализация противопоставления "лес-болото" в Полесье (Оссовский, 1939; Толстой, 1969), а на Балканах — "колодец" (Кулишич, 1970). Если принять в качестве мотивирущей исходной точки связь понятий "железо" и "болото" (наличие железных болотных руд в Полесье), то южнославянский субститут должен рассматриваться как забвение первоначальной основы, на которой мог возникнуть указанный мифологический образ (*).
В художественном романе Виктора Казько «Неруш» Железный человек представлен хранителем богатства родной природы и противостоит мелиораторам, воплощая экологические принципы народа:
Зноў з'явіўся пад Княжборам Жалезны Чалавек, зноў загаласіла ў Княжборы Галасніца. Чалавек жа той быў нядобры, таму што незразумелы, памяталі яго толькі старыя, што жылі яшчэ ў даўнім Княжборы. Хадзіў ён там кожную ноч па вёсцы, тупаў жалезнымі нагамі. І чаго хадзіў, чаго праг, шукаў чаго — пра тое ніхто не ведаў. Ці то была грэшная душа з саміх княжборцаў, ці прыблуда нейкая, таксама ніхто не мог адказаць. Але толькі змяркалася, людзям спаць класціся, з'яўляўся і ён, чорны, цёмны і бязвокі, крочыў вясковай вуліцай, крочыў так, што дрогка званілі вокны ў хатах і хісталіся хаты. Туліліся да платоў людзі, што рызыкнулі такой парой выйсці на вуліцу. Жалезны Чалавек не кранаў іх, хадзіў ён маўчком, што соўсень сунуўся, а недзе сярод поля галасіла Галоска-галасніца. Бегала ад мяжы да мяжы, шукала сваё дзіця, убівалася па ім. Галасніца была сваёй Княжбору, яе ведалі. Яна прыспала хлопчыка, прыдушала ў сне са скрухі павесілася. Пахавалі яе, але і ў зямлі не ведала яна спакою, усю ноч напралёт шукала свайго сына. Галоску княжборцы шкадавалі і любілі. Яна была як за лекарку ў Княжборы, лячыла княжборскіх дзяцей, калі сурочыць іх хто ці напалохае, пазбаўляла ад прастрэлу і шчацінкі, як толькі выпадала раса, пачуўшы Галасніцу, княжборскія маладзіцы хапалі сваё неспакойнае дзіця і беглі ў поле, на мяжу, пакідалі яго ў разорцы на мяжы, адыходзіліся самі крыху ўбок, чакалі, калі Галасніца знойдзе яго і прагоніць хваробу. І Галасніца знаходзіла, заціхала, супакойвалася сама і супакойвала дзіця. Маці забірала яго, кланялася нізка Галасніцы. І тры дні пасля гэтага Галасніца маўчала, тры дні не чуваць было яе жалобнага і скрушлівага голасу. А Жалезны Чалавек хадзіў і хадзіў, не зважаючы на надвор'е. Не баяўся ён ні дажджу, ні пылу, не пакідаючы і слядоў, ішоў у дуброву, і ўсю ноч стагналі і тужліва шумелі веццем дубы. На світанні толькі супакойвалася дуброва.
— Няйнакш хтосьці з сваіх і Жалезны гэты чалавек,— гаварылі княжборцы.— Жывы нехта, няймецца камусьці жывому, таму што сярод тых, хто памёр, не ведаем нікога настолькі грэшнага ці настолькі святога, які і не адзываецца, і знаку нам не падае.
Але як толькі княжборцы пераехалі на новае месца, адчапіліся ад іх і Галоска-галасніца, і Жалезны Чалавек. З'явіліся апошні раз перад вайной ці то ў вайну, але ненадоўга. Прыгадалі былое княжборскія маладзіцы, пацягнуліся з дзецьмі на мяжу, толькі дарэмна: нікому не дапамагала тады Галоска. Мо княжборцы і забыліся б пра іх. Але вось знішчылі дуброву, і зноўку ўсчаліся над палямі галашэнні, задрыжалі ў хатах вокны, зноў пачаў хадзіць па вясковай вуліцы Жалезны Чалавек. Гады два таму назад бачыў яго ў сваім дубняку і Цімох Махахей, як Барздыку бачыў сёння раніцай, зусім блізка падышоў ён да яго цяпельца і спыніўся, нібыта адліты з медзі. Спыніўся і пачаў урастаць у зямлю, спакваля, паціхеньку так. Урос па калена, і далей зямля, мусібыць, не прымала яго ўжо, утапталася, цвёрдай стала.
— Ну чаго табе яшчэ? — спытаў Махахей. Жалезны Чалавек маўчаў, толькі агонь ад цяпельца скакаў па яго целе, і здавалася, што Жалезны Чалавек дыхае. А твар яго заценены і нерухомы.
Віктар Казько "Неруш" (1283)
Снова появился под Княжеборьем Железный Человек, снова заголосила в Княжеборье Голосница. Человек же тот был нехороший, потому что непонятный, помнили его только старики, что жили еще в давнем Княжеборье. Ходил он там каждую ночь по деревне, топал железными ногами. И чего ходил, чего жаждал, искал чего — про то никто не знал. То была грешная душа с самих княжеборьцев, или приблуда какая, тоже никто не мог ответить. Но только смеркалось, людям спать ложиться, являлся и он, черный, темный и безглазый, шел деревенской улицей, шагал так, что дребезжали окна в домах и шатались хаты. Ютились к заборам люди, что рискнули такой порой выйти на улицу. Железный Человек не трогал их, ходил он молча, а где-то среди поля причитала Галоска-голосница. Бегала от межи до межи, искала свое чадо, убивалась по нему. Голосница была своей в Княжеборье, ее знали. Она приспала мальчика, придушила во сне да со скорби повесилась. Похоронили ее, но и в земле не знала она покоя, всю ночь напролет искала своего сына. Голоску княжеборьцы жалели и любили. Она была за знахарку в Княжеборье, лечила княжеборьских детей, если сглазит их кто или напугает, избавляла от прострела и щетинки, как только выпадала роса, услышав Голосницу, княжеборьские девушки хватали свое беспокойное дитя и бежали в поле, оставляли его на межи, отходили сами немного в сторону, ждали, когда Голосница найдет его и прогонит хворь. И Голосница находила, затихала, унималась сама и успокаивала ребенка. Мать забирала его, низко кланялась Голоснице. И три дня после этого Голосница молчала, три дня не слышно было ее траурного горесного голоса. А Железный Человек ходил и ходил, не обращая внимания на погоду. Не боялся он ни дождя, ни пыли, не оставляя и следов, шел в дубраву, и всю ночь стонали и тоскливо шумели листвой дубы. На рассвете только унималась дубрава.
— Не иначе кто-то из своих и этот Железный человек,— говорили княжеборьцы.— Живой кто-то, неймется кому-то живому, потому что среди тех, кто умер, не знаем никого настолько грешного или настолько святого, который и не отзывается, и знака нам не подает.
Но как только княжеборьцы переехали на новое место, отстали от них и Голоска-голосница, и Железный Человек. Появились последний раз перед войной или в войну, но ненадолго. Вспомнили былое княжеборьские девушки, потянулись с детьми на межу, только напрасно: никому не помогала тогда Голоска. Может княжеборьцы и забыли бы о них. Но вот уничтожили дубраву, и заново раздались над полями причитания, задрожали в домах окна, снова начал ходить по деревенской улице Железный Человек. Года два тому назад видел его в своем дубняке и Тимофей Мохахий, как Борздыку видел сегодня утром, совсем близко подошел он к его костру и остановился, словно отлитый из меди. Остановился и начал врастать в землю, мало-помалу, потихоньку так. Врос по колено, и дальше земля, скорее всего, не принимала его уже, утопталась, твердой стала.
— Ну чего тебе еще? — спросил Мохахий. Железный Человек молчал, только огонь от костерка прыгал по его телу, и казалось, что Железный Человек дышит. А лицо его в тени было неподвижно.
Виктор Казько "Неруш" (1283)
Беларускія землі здаўна былі густа пакрытыя дрымучымі лясамі і безліччу балот, багатых не толькі ягадамі, грыбамі, птушкамі, а і балотнай жалезнай рудой. Як толькі людзі навучыліся здабываць з балотнай руды жалеза, з якога можна было зрабіць больш надзейныя прылады працы, хатнія рэчы, зброю, яно заслужана набыло пашану у чалавека. Тады і папоўніўся пантэон язычніцкіх багоў, асілкаў яшчэ адным героем — міфічным волатам, ахоўнікам беларускіх балот і лясоў — Жалезным Чалавекам. Ён уяўляўся волатам з жалеза і надзяляўся якасцямі гэтага металу: цвёрдасцю, пруткасцю, халоднасцю, што спараджала жорсткасць, неспачувальнасць, варожасць. Ен стаў нават своеасаблівым абярэгам у ролі пугала-хапуна, асабліва на Палессі, дзе было шмат непраходных лясных гушчароў і безліч дрыгвяністых балот з чорнымі прорвамі, смяртэльна небяспечнымі, асабліва для дзяцей і свойскай жывёлы (403: с.122-125).
Жалезны чалавек — міфічная істота ў павер'ях беларусаў і іншых славянскіх народаў. Паводле ўяўленняў — волат с жалеза, які жыве ў балоце або ў забалочаным лесе і ахоўвае свае ўладанні ад замахаў ды няпрошаных гасцей. На Палессі ім звычайна палохалі дзяцей, каб не хадзілі адны ў лес (33 по 1035: с.193, паводле Г.А.Цыхуна).
У нас болота, то казалі: не йдзі у лес, бо там у болоті такі зелёзны чоловек ходзіть да ухопіть цебё.
Запісана ў вёсцы Перароўскі Млынок Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці (403; *)
У нас балота, дык казалі: не ідзі ў лес, бо там на балоце такі жалезны чалавек ходзіць, дый зхопіць цябя.
Запісана ў вёсцы Перароўскі Млынок Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці (403; *)
Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што элемент «жалезны» у міфалогіі беларусаў і іншых славянскіх народаў часта выконваў функцыю адпужвання. Так, у беларусаў-палешукоў гэта Жалезная Баба, што жыве пад мостам або жалязнячка — старая, якой палохалі дзяцей, каб не хадзілі адны ў полі ці агарод, а таксама русалкі-цыцохі, што маюць жалезныя грудзі, і шмат іншых. У казцы «Таратурка» Баба Яга Жалезная Нага дапамагае перамагчы герою-асілку матку-змяю, яе сыноў — шматгаловых змеяў, іх жонак і яе дачок — Ведзьмаў. У казцы ж «Цар Васіль» цару-асілку паведамляе Васіль-паляк: «Заўтрашні дзень на нас нячыстая — Баба Юга Зялезная Нага на ступе едзець і зялезным таўкачом паганяець — пашлець войска!» Таксама жалезны чалавек можа быць супастаўлены з вобразамі волатаў, якія з'яўляюцца, цалкам закаваныя ў жалезны панцыр. У чарадзейных казках («Дух у блакітным святле») Жалезны Чалавек выконвае волю юнака, што валодае чароўнымі прадметамі, якія даюць уладу над Жалезным Чалавекам. Вобраз Жалезнага Чалавека прасочваецца ў казках іншых суседніх народаў і сведчыць, што на славянскія землі на змену бронзаваму прыйшоў жалезны век (291: с.167; 403: с.122-125; 33: с.63-64 по 1035: с.193, паводле Г.А.Цыхуна).
Аб глыбокай старажытнасці ўяўленняў пра жалезнага чалавека і іх праславянскім характары сведчаць паралелі ў міфалогіі іншых славян, а таксама супадзенне ці блізкасць з ім атрыбутыкі: балгарскі Железен човек жыве у балоце, сербскі Гвозден човек, Гвоздензуб — у калодзезі (33 по 1035: с.193, паводле Г.А.Цыхуна).
У мастацкім рамане Віктара Казько «Неруш» Жалезны чалавек прадстаўлены ахоўнікам багацця роднай прыроды і супрацьстаіць несумленным меліяратарам, увасабляючы экалагічныя прынцыпы народа:
Зноў з'явіўся пад Княжборам Жалезны Чалавек, зноў загаласіла ў Княжборы Галасніца. Чалавек жа той быў нядобры, таму што незразумелы, памяталі яго толькі старыя, што жылі яшчэ ў даўнім Княжборы. Хадзіў ён там кожную ноч па вёсцы, тупаў жалезнымі нагамі. І чаго хадзіў, чаго праг, шукаў чаго — пра тое ніхто не ведаў. Ці то была грэшная душа з саміх княжборцаў, ці прыблуда нейкая, таксама ніхто не мог адказаць. Але толькі змяркалася, людзям спаць класціся, з'яўляўся і ён, чорны, цёмны і бязвокі, крочыў вясковай вуліцай, крочыў так, што дрогка званілі вокны ў хатах і хісталіся хаты. Туліліся да платоў людзі, што рызыкнулі такой парой выйсці на вуліцу. Жалезны Чалавек не кранаў іх, хадзіў ён маўчком, што соўсень сунуўся, а недзе сярод поля галасіла Галоска-галасніца. Бегала ад мяжы да мяжы, шукала сваё дзіця, убівалася па ім. Галасніца была сваёй Княжбору, яе ведалі. Яна прыспала хлопчыка, прыдушала ў сне са скрухі павесілася. Пахавалі яе, але і ў зямлі не ведала яна спакою, усю ноч напралёт шукала свайго сына. Галоску княжборцы шкадавалі і любілі. Яна была як за лекарку ў Княжборы, лячыла княжборскіх дзяцей, калі сурочыць іх хто ці напалохае, пазбаўляла ад прастрэлу і шчацінкі, як толькі выпадала раса, пачуўшы Галасніцу, княжборскія маладзіцы хапалі сваё неспакойнае дзіця і беглі ў поле, на мяжу, пакідалі яго ў разорцы на мяжы, адыходзіліся самі крыху ўбок, чакалі, калі Галасніца знойдзе яго і прагоніць хваробу. І Галасніца знаходзіла, заціхала, супакойвалася сама і супакойвала дзіця. Маці забірала яго, кланялася нізка Галасніцы. І тры дні пасля гэтага Галасніца маўчала, тры дні не чуваць было яе жалобнага і скрушлівага голасу. А Жалезны Чалавек хадзіў і хадзіў, не зважаючы на надвор'е. Не баяўся ён ні дажджу, ні пылу, не пакідаючы і слядоў, ішоў у дуброву, і ўсю ноч стагналі і тужліва шумелі веццем дубы. На світанні толькі супакойвалася дуброва.
— Няйнакш хтосьці з сваіх і Жалезны гэты чалавек,— гаварылі княжборцы.— Жывы нехта, няймецца камусьці жывому, таму што сярод тых, хто памёр, не ведаем нікога настолькі грэшнага ці настолькі святога, які і не адзываецца, і знаку нам не падае.
Але як толькі княжборцы пераехалі на новае месца, адчапіліся ад іх і Галоска-галасніца, і Жалезны Чалавек. З'явіліся апошні раз перад вайной ці то ў вайну, але ненадоўга. Прыгадалі былое княжборскія маладзіцы, пацягнуліся з дзецьмі на мяжу, толькі дарэмна: нікому не дапамагала тады Галоска. Мо княжборцы і забыліся б пра іх. Але вось знішчылі дуброву, і зноўку ўсчаліся над палямі галашэнні, задрыжалі ў хатах вокны, зноў пачаў хадзіць па вясковай вуліцы Жалезны Чалавек. Гады два таму назад бачыў яго ў сваім дубняку і Цімох Махахей, як Барздыку бачыў сёння раніцай, зусім блізка падышоў ён да яго цяпельца і спыніўся, нібыта адліты з медзі. Спыніўся і пачаў урастаць у зямлю, спакваля, паціхеньку так. Урос па калена, і далей зямля, мусібыць, не прымала яго ўжо, утапталася, цвёрдай стала.
— Ну чаго табе яшчэ? — спытаў Махахей. Жалезны Чалавек маўчаў, толькі агонь ад цяпельца скакаў па яго целе, і здавалася, што Жалезны Чалавек дыхае. А твар яго заценены і нерухомы.
Віктар Казько "Неруш" (1283)
Poleski demon zamieszkujący tamtejsze bogate w rudy żelaza bagna i torfowiska, czasem spotykany także w innych rejonach. Wyglądał jak olbrzymi człowiek o twardej i chłodnej skórze przywodzącej na myśl metal. Ten bezwzględny i okrutny stwór przesiadywał na dnie moczaru i wciągał pod powierzchnię każdą ofiarę brodzącą nieopatrznie w jego pobliżu. Nie oszczędzał przy tym nawet dzieci. Nic dziwnego, że polowano na niego jak na dzikiego zwierza. Schwytać go jednak było niezwykle trudno bo mimo topornego wyglądu żelazny człowiek był bardzo sprytną i przebiegłą istotą. Ale przecież i jego czasem udawało się ułowić w sieci. Zamknięty w solidnej klatce służył za obwoźną atrakcję lub trafiał na królewski dwór jako trofeum.
Comments
Чуть позже добавлю иллюстрацию Славука. И надо будет проверить источники по украинскому Полесью.
Віктар Казько "Неруш" — Мн.: Мастацкая літаратура, 1983:
Зноў з'явіўся пад Княжборам Жалезны Чалавек, зноў загаласіла ў Княжборы Галасніца. Чалавек жа той быў нядобры, таму што незразумелы, памяталі яго толькі старыя, што жылі яшчэ ў даўнім Княжборы. Хадзіў ён там кожную ноч па вёсцы, тупаў жалезнымі нагамі. І чаго хадзіў, чаго праг, шукаў чаго — пра тое ніхто не ведаў. Ці то была грэшная душа з саміх княжборцаў, ці прыблуда нейкая, таксама ніхто не мог адказаць. Але толькі змяркалася, людзям спаць класціся, з'яўляўся і ён, чорны, цёмны і бязвокі, крочыў вясковай вуліцай, крочыў так, што дрогка званілі вокны ў хатах і хісталіся хаты. Туліліся да платоў людзі, што рызыкнулі такой парой выйсці на вуліцу. Жалезны Чалавек не кранаў іх, хадзіў ён маўчком, што соўсень сунуўся, а недзе сярод поля галасіла Галоска-галасніца. Бегала ад мяжы да мяжы, шукала сваё дзіця, убівалася па ім. Галасніца была сваёй Княжбору, яе ведалі. Яна прыспала хлопчыка, прыдушала ў сне са скрухі павесілася. Пахавалі яе, але і ў зямлі не ведала яна спакою, усю ноч напралёт шукала свайго сына. Галоску княжборцы шкадавалі і любілі. Яна была як за лекарку ў Княжборы, лячыла княжборскіх дзяцей, калі сурочыць іх хто ці напалохае, пазбаўляла ад прастрэлу і шчацінкі, як толькі выпадала раса, пачуўшы Галасніцу, княжборскія маладзіцы хапалі сваё неспакойнае дзіця і беглі ў поле, на мяжу, пакідалі яго ў разорцы на мяжы, адыходзіліся самі крыху ўбок, чакалі, калі Галасніца знойдзе яго і прагоніць хваробу. І Галасніца знаходзіла, заціхала, супакойвалася сама і супакойвала дзіця. Маці забірала яго, кланялася нізка Галасніцы. І тры дні пасля гэтага Галасніца маўчала, тры дні не чуваць было яе жалобнага і скрушлівага голасу. А Жалезны Чалавек хадзіў і хадзіў, не зважаючы на надвор'е. Не баяўся ён ні дажджу, ні пылу, не пакідаючы і слядоў, ішоў у дуброву, і ўсю ноч стагналі і тужліва шумелі веццем дубы. На світанні толькі супакойвалася дуброва.
— Няйнакш хтосьці з сваіх і Жалезны гэты чалавек,— гаварылі княжборцы.— Жывы нехта, няймецца камусьці жывому, таму што сярод тых, хто памёр, не ведаем нікога настолькі грэшнага ці настолькі святога, які і не адзываецца, і знаку нам не падае.
Але як толькі княжборцы пераехалі на новае месца, адчапіліся ад іх і Галоска-галасніца, і Жалезны Чалавек. З'явіліся апошні раз перад вайной ці то ў вайну, але ненадоўга. Прыгадалі былое княжборскія маладзіцы, пацягнуліся з дзецьмі на мяжу, толькі дарэмна: нікому не дапамагала тады Галоска. Мо княжборцы і забыліся б пра іх. Але вось знішчылі дуброву, і зноўку ўсчаліся над палямі галашэнні, задрыжалі ў хатах вокны, зноў пачаў хадзіць па вясковай вуліцы Жалезны Чалавек. Гады два таму назад бачыў яго ў сваім дубняку і Цімох Махахей, як Барздыку бачыў сёння раніцай, зусім блізка падышоў ён да яго цяпельца і спыніўся, нібыта адліты з медзі. Спыніўся і пачаў урастаць у зямлю, спакваля, паціхеньку так. Урос па калена, і далей зямля, мусібыць, не прымала яго ўжо, утапталася, цвёрдай стала.
— Ну чаго табе яшчэ? — спытаў Махахей. Жалезны Чалавек маўчаў, толькі агонь ад цяпельца скакаў па яго целе, і здавалася, што Жалезны Чалавек дыхае. А твар яго заценены і нерухомы.
По тексту "Неруша" железный человек упоминается не только в этом куске, но и много где дальше. Надо изучить :)
Белорусская википедия говорит по этому поводу следующее:
У мастацкім рамане В.Казько «Неруш» Жалезны чалавек прадстаўлены ахоўнікам багацця роднай прыроды і супрацьстаіць несумленным меліяратарам, увасабляючы экалагічныя прынцыпы народа.
Статья из энциклопедии "Міфалогія беларусаў" (1025: с.172):
ЖАЛЕЗНЫ ЧАЛАВЕК, адзначаны ў Центральным Палессі (Жыткавіцкі р-н) міфалагічны персанаж, якога можна ахарактарызаваць як «жалезны чалавек, што жыве ў балоце», параўн.: «У нас болота, то казалі: не йдзі у лес, бо там у болоці такі зелезны чоловек ходзіць да ўхопіць небе» (в. Млінок-Перароўскі); «Нас пужалі колісь жэлезным чоловеком, екі жыве ў лесі, у его жэлезные кузікі» (в.Вільча). Як відаць з прыведзеных ілюстрацый, тэта волат з жалеза, які ахоўвае свае ўладанні, месца лакалізацыі іх — балота або лес, што ў названай мясцовасці амаль сінанімічныя паняцці, паколькі звычайна ў пойме Прыпяці лясы забалочаныя. Дакладных адпаведнікаў разглядаемай складанай назве на іншых беларускіх тэрыторыях не адзначана. Ж. ч. як персанаж беларускіх чарадзейных казак (паводле прынятай класіфікацыі сюжэтаў — «дух у блакітным святле»), выканаўца волі юнака — уладальніка цудоўных прадметаў, што даюць уладу над ім, адзначаны Л. Барагам без указання тэрыторыі, на якой запісаны тэксты казак, Такім чынам, магчыма, што казачны персанаж і міфічная істота, якой часцей за ўсё палохалі дзяцей, каб не хадзілі адны ў лес ці на балота (Палессе), могуць быць атаясамлены ў адным вобразе «жалезнага чалавека». Ускосным пацвярджэннем гэтага можа служыць выкарыстанне вобраза Ж. ч. у рамане В. Казько «Неруш» у якасці міфічнага ахоўніка багаццяў роднай прыроды, які процістаіць несумленным меліяратарам і з'яўляецца ўвасабленнем экалагічных прынцыпаў народа.
На балгарскай моўнай тэрыторыі Ж. ч. адпавядае казачны персанаж — жилезен чувек; на Балканах адзначаны і дакладны семантычны адпаведнік балгарскаму слову — сербскае гвоздени човек. 3 чыста фармальнага боку наяўнасць характарыстыкі «жал?зны» не з'яўляецца спецыфічным прызнакам, паколькі гэты элемент у якасці «адпалохваючага» сустракаецца ў беларускіх гаворках і некаторых славянскіх мовах, як у назвах асоб, параўн., напрыклад, тураўскае жэлезна баба (Не едзь под мостом, баба жэлезна седзіць), так і ў спалучэнні з іншымі назоўнікамі, параўн. жалезныя зубы ў розных дэманаў, жалезныя грудзі ў русалак: «Не йдзеце ў жыто, бо там русаўка да з цыцкамі зелезнымі, да вона цебе ўхопіць да поцягне ў жыто» (в. Луткі Жыткавіцкага р-на), жалезныя вусы ў сама: «Гледзі не лезь у воду, бо там сом седзіць і з вусамі жэлезнымі да ўхопіць» (Тураў) і інш.
Для разумення ўнутранай формы складанай назвы і характаралагічных рыс персанажа цікавай здаецца сувязь «жалеза» — «балота», якая можа адлюстроўваць канкрэтную рэальнасць — наяўнасць пакладаў самародкавага жалеза ў балотах, што магло паслужыць рэальнай асновай для матывацыі разглядаемай складанай назвы. Акрамя таго, першасная матывацыя магла ўзнікнуць як вынік падабенства канфігурацыі кавалкаў самародкавага жалеза да абрысаў чалавечай фігуры, што адзначаецца ў спецыяльнай літаратуры. Паколькі здабыча жалезнай руды была характэрна з даўніх часоў для тэрыторыі Беларусі, дзе былі значныя яе запасы, можна дапусціць, што міфалагічны вобраз Ж. ч. склаўся яшчэ да вядомых міграцый славянскіх народаў на поўдзень, дзе магчымасць здабычы жалеза з балотнай руды не засведчана гістарычнымі і этнаграфічнымі крыніцамі.
Літ.: Бараг 1978. с.92; ТС-1. с.30; Толстой 1969. с.144; Цыхун 1996. с.23-25; Ossowski. с.46.
Г.Цыхун
Указанные в статье источники:
Бараг Л.Г. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак: Сістэматычны паказальнік — Мн, 1978 — с.92
ТС-1: Тураўскі слоўнік. Т.1 — Мн., 1982 — с.30
Толстой Н.И. Славянская географическая терминология — М., 1969 — с.144
Цыхун Г. Тры беларуска-балгарскія ізаглосы // Беларуская лінгвістыка. Вып.46 — Мн., 1996 — с.23-25
Ossowski L. Z polieskiej terminologii topograficznej // III Међународни конгрес слависта: Саопшнења и реферати. Београд, 1939. №2 — с.46
Взял на себя ответственность по паспортизации всех статей. Классификация экспериментальная, прошу сильно не пинать )
Экстранаучная классификация
- статус — сущности
- домен — повседневности
- тип — хранители
- класс — природные
- семейство — болотовики
- род — болотники
- вид — ЖЕЛЕЗНЫЙ ЧЕЛОВЕК ПОЛЕССКИЙ
Наднациональный таксон
- Элементали
Физиология
- Человек, Металл
Размер
- Великанский
Ареал
- Полесье
Среда обитания
- Болото, Лес
Дополнительные способности-особенности
- Опекунство / охрана, Металличность/минеральность, Похищения
Культурно-географическая
- Белорусская мифология и фольклор
Отправить комментарий